воскресенье, 12 июля 2009 г.

На экзамене по истории Беларуси

Прыколы па гісторыі Беларусі.
1. Бандалін Шукевіч. (добра, што не работнік папа Балда з твораў А.С.Пушкіна)
2. Вандалін Шукевіч быў раскопшчыкам. (ага і працаваў на экскаватару)
3. Найбольшая колькасць Воранаўшчыны знаходзіцца на тэрыторыі Нацкага с\с. (нешта новае ў адміністрацыйна тэратэрыяльным падзеле ў РБ – сельсавет большы за раён)
4. Навагрудак быў непрыступным горадам па сваім геаграфічным становішчы. Ён стаяў на вялікай гары. Як гласіць -- “Высока сіжу, далеко глежу”. ( дык гэта ўжо казка пра Машу і мядзведзя, а не гісторыя ВКЛ).
5. Самастойная работа. Усё, што было на лістку:
бог неба
Казлоўскі
Руслан (Вось яшчэ знайшоўся адзін невядомы дагэтуль язычніцкі бог славян; цікавая імя і прозвішча…)

6. У паляванні мужчынам дапамагалі сабакі. (менавіта па гэтаму жанчына – сябар чалавека, а сабака – лепшы сябар чалавека).
7. Назва “Белая Русь” пайшла з-за таго, што на Беларусі людзі хадзілі ў белых майках і ў жыхароў былі русыя валасы. (наконт валасоў зразумела, але жыхары Беларусі насілі не толькі белыя майкі, але і белыя шорты, банданы і… нават о жах белыя джынсы).
8. Ледавік – гэта слой мёду на 2 тысячы. (цікава ў цэнах якога году прыведзены дадзеныя лічбы?)
9. Святы прыдумалі людзі для таго каб было вясялей. (так у нас сёння бывае так, што не дзень так свята, што там іх прыдумываць…)
10. Каляды – гэта, калі сядую есці перад сонцастаяннем. (два разы ў год, а асабліва ў перыяд эканамічнага крызіса супер эканомія).
11. Каляды – на каляды пяклі алаткі спявалі песні і сустракалі вясну. (нармалёва – да вясны як да неба, а яе ўжо сустракалі ў снежні месяцы – напэўна экалагічны крызіс?)
12. Бортніцтва – гэта знаходжанне мёду дзікіх жывёл. (мо не мёду, а навозу?)
13. Купалле –гэта свята для маладых людзей. На Купалле маладыя дзяўчаты і хлопцы плавалі па озеру, (хіба адборачны турнір на Алімпіаду?) хлопцы прыгалі чэраз касцёл, (нават прыгнуўшы праз самы маленькі і то здзейснішь сусветны рэкорд!!!) маладыя пары шукалі кветку “Папараць” (мо новы сорт???, а чаму не пажылыя???).
14. У 20-30-ыя гады 20 ст. добра развіваліся тэатр і кіно. Вядомымі былі мюзіклы “Паўлінка” і “Батлейка”. (што там амерыканскаму Брадвею да тэатра Беларусі ў пачатку 20 ст.)

Комментариев нет:

Отправить комментарий